Санкцыі ўведзеныя супраць 51 чалавека з грамадзянствам Расіі, Украіны, Латвіі, Кіпра і Вялікабрытаніі.

Таксама пад абмежаванні патрапілі 134 кампаніі. У асноўным яны расійскія, але ёсць у спісе і адна беларуская — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Маштабныя рашэнні». Супраць яе санкцыі ўвялі тэрмінам на 5 гадоў. Кампаніі заблакуюць актывы, цалкам спыняць правядзенне ёй гандлёвых аперацый на тэрыторыі Украіны,транзіт рэсурсаў, палётаў і перавозак праз тэрыторыю Украіны, заблакуюць вывад капіталаў па-за межы Украіны, анулююць ці прыпыняць дзеянне ліцэнзій і іншых дазволаў на працу і інш.

Кампанія «Маштабныя рашэнні» — рэзідэнт ПВТ, яна займаецца распрацоўкай сістэм электроннага дакументазвароту і электронных сховішчаў даных для розных сектараў эканомікі. 

Чытайце таксама:

Расія стварыла падстаўную авіякампанію, каб перавозіць нелегальных мігрантаў у Еўропу праз Мінск

У новы пакет еўрапейскіх санкцый трапілі 12 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. Раней казалі пра 11

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з тэрмінала Клайпедскага порта, які часткова належыць «Беларуськалію»

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0