Фота: Valeriy Voennyy / vecteezy.com

Фота: Valeriy Voennyy / vecteezy.com

Прозвішчы і пасады чыноўнікаў, якія патрапілі гэтым разам пад санкцыі:

  • першы намеснік старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Алег Мішчанка;

  • намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Аляксандр Рахманаў;

  • начальнік 230-га агульнавайсковага палігона ў Баранавіцкім раёне Аляксей Лабко;

  • першы намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Павел Муравейка;

  • начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка;

  • старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў;

  • начальнік 174-га навучальнага палігона вайскова-паветраных сіл і войскаў СПА Віталь Яфанаў;

  • камандзір 61-й авіябазы ў Баранавічах Леанід Давідовіч;

  • намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Сяргей Лагадзюк;

  • начальнік гомельскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Уладзімір Чаравухін;

  • намеснік старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі Вячаслаў Расалай.

Гэтыя 11 прозвішчаў называліся яшчэ тады, калі гаворка ішла толькі пра праект санкцый. Але ў выніковым спісе прозвішчаў 12, да вышэйпералічаных дадаўся яшчэ начальнік брэсцкага філіяла «Белаэранавігацыі» Аляксандр Дакучыц.

Акрамя таго, пад санкцыі таксама патрапіла ўраджэнка Віцебска Галіна Кацюшчанка, якая была старшынёй «выбарчай камісіі» ў акупаванай частцы Запарожскай вобласці.

Чытайце таксама:

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з тэрмінала Клайпедскага порта, які часткова належыць «Беларуськалію»

Аўстрыя разблакавала санкцыі супраць Расіі. Але Украіна пайшла ёй на саступкі па банку Raiffeisen

Заходнія краіны могуць канфіскаваць замарожаныя актывы Расіі «ў адпаведнасці з міжнародным правам»

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1