Перад гэтым у папярэдніх гульнях вядучы Барыс Крук некалькі разоў нагадваў статыстыку: амаль за 50 гадоў перадачы каманда, што гуляе 17 снежня, заўсёды прайграе. Як будзе на гэты раз? 

У эфіры АНТ гэта гульня будзе паказаная 24 снежня, таму, калі вы хочаце паглядзець яе, не чытайце гэты тэкст.

Мінулую адборачную гульню, якая прайшла 10 снежня, выйграла каманда Дзяніса Элькіса на рашаючым раўндзе.

Камандзе Алены Повышавай, пераможцы летняй серыі, каб выйсці ў фінал зімовай серыі, таксама трэба было не толькі перамагаць, але і зрабіць гэта на рашаючым раўндзе.

Што такое рашаючы раўнд? Каманда знатакоў павінна набраць пяць балаў і пакінуць за сталом аднаго чалавека. Калі ён дае правільны адказ на пытанне, то лік становіцца 6:0 на карысць знатакоў, і каманда выходзіць у фінал. Калі адказ няправільны, то лік становіцца 0:6 на карысць тэлегледачоў, і каманда прапускае, як мінімум, вясновую і летнюю серыю наступных гульняў.

Алена Повышава. Скрыншот відэа Першы канал

Алена Повышава. Скрыншот відэа Першы канал

Каманда Алены Повышавай вельмі кепска пачала гульню, яна прайгравала 0:4, змагла скараціць лік да 3:4, іх галоўная зорка Дзмітрый Аўдзеенка даў на адно з пытанняў датэрміновы адказ і тым самым зэканоміў лішнюю хвіліну. Потым дайшло да 5:5, і каманда ўзяла рашаючы раўнд.

За сталом пакінулі Дзмітрыя Аўдзеенку. Выпаў канверт, на якім было напісана: Талдыкарган (Казахстан).

«Супраць вас гуляе медсястра Аксана Кісялёва, горад Талдыкарган, — сказаў вядучы. — Пытанне знята самім тэлегледачом».

Скрыншот відэа Першы канал

Скрыншот відэа Першы канал

«Некалькі гадоў таму ў майго мужа з'явілася незвычайнае хобі. Адным з наступстваў стала тое, што ён стаў вешаць гэтыя партрэты на сцяну. Потым гэтае хобі перадалося і мне. Што гэта за хобі?»

Дзмітрый Аўдзеенка. Скрыншот відэа Першы канал

Дзмітрый Аўдзеенка. Скрыншот відэа Першы канал

Дзмітрый Аўдзеенка думаў хвіліну, потым узяў яшчэ адну хвіліну. У выніку адказаў спачатку, што гэта напэўна вязанне, затым паправіўся і сказаў, што гэта завязванне гальштукаў, бо на партрэтах двое мужчын з гальштукамі.

Адказ здзівіў і калегаў Дзмітрыя Аўдзеенкі па стале, і прысутных знатакоў з іншых каманд у зале.

«Аксане Кісялёвай, каб задаць пытанне, прыйшлося звярнуцца да хітрасці, змяніць прозвішча на дзявочае і ўказаць не месца пражывання, а месца вучобы. Інакш бы вы адгадалі», — сказаў Барыс Крук.

Тут з-пад стала вынырнуў вядомы тэлеглядач Мікалай Сушчанка з сяла Карабулак (Талдыкарганская вобласць), вядомы сваімі каверзнымі пытаннямі да знатакоў.

Скрыншот відэа Першы канал

Скрыншот відэа Першы канал

А змешчаныя на сцяне партрэты, гэта людзі, пра якіх задаваў раней пытанні Мікалай Сушчанка: Леанід Уцёсаў, Ігар Кіа і Юрый Алеша.

Як вынік, 0:6, і ў фінале зімовай серыі згуляе каманда Дзяніса Элькіса.

А каманда Алены Повышавай і іншыя знатакі ў зале былі, мякка кажучы, здзіўленыя.

Здзіўлены Дзяніс Элькіс. Скрыншот відэа Першы канал

Здзіўлены Дзяніс Элькіс. Скрыншот відэа Першы канал

***

Алена Повышава скончыла ўніверсітэт у Мінску, але з 2011 года жыве ў Санкт-Пецярбургу. У «Што? Дзе? Калі?» гуляе з 2012 года. Яе муж — знаток Юрый Філіпаў. У чэрвені Алена выйграла са сваёй камандай летнюю серыю і заваявала «Крыштальную саву».

Таксама нагадаем, што частка гульцоў пакінула клуб пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Кацярына Мерамінская, якая пакінула клуб, сказала ў інтэрв'ю «Настоящему времени», што станам на пачатак восені маскоўскі элітарны клуб пакінулі 12 чалавек. Гэта Аляксей Самулёў, прызнаны ў Расіі замежным агентам і абвешчаны ў вышук Раўшан Аскераў, Мікалай Крапіль, Дзяніс Галіакбераў, беларуска Дар'я Салавей ды інш.

Клас
8
Панылы сорам
50
Ха-ха
7
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
10