Фота: служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці

Фота: служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці

Сярод іншага на гэтай нарадзе прагучала лічба, колькі «экстрэмісцкіх злачынстваў» было ўчынена на Брэстчыне за студзень-лістапад гэтага года — 583.

У асноўным гэта «супрацьпраўныя дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій і спалучаныя з пагрозамі гвалтоўных дзеянняў і абразамі», паведамляе абласная пракуратура.

Удзельнікі пасяджэння прыйшлі да высновы, што трэба ўзмацніць меры па «недапушчэнні распаўсюджвання дэструктыўных ідэй і каштоўнасцяў», а для гэтага трэба сачыць за інфармацыяй у інтэрнэце і аператыўна прызнаваць інтэрнэт-рэсурсы экстрэмісцкімі матэрыяламі. 

Як вядома, апошнія тры гады ў Беларусі «экстрэмісцкія матэрыялы» ў трактоўцы ўладаў і сілавікоў — тыя матэрыялы, якія абсалютна нічога экстрэмісцкага ў сабе не маюць. Такі ярлык вешаецца фактычна на любую крыніцу інфармацыі, якая не залежыць ад уладаў і не адлюстроўвае афіцыйны пункт гледжання на падзеі.

Чытайце таксама:

КДБ зможа складаць адміністрацыйныя пратаколы — вось па якіх артыкулах

Затрыманні на Гроднажылбудзе — рабочых скруцілі проста на працы

Прызналі «экстрэмісцкім» праект Warta

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8