Затрыманне аднаго з рабочых. Скрын відэа сілавікоў
Па інфармацыі «Нашай Нівы», затрымлівалі сем чалавек. Наколькі вядома, цікавіліся тымі, хто засвяціўся ў 2020-м. Прыходзілі проста на працу.
Сёння рэгіянальны канал сілавікоў выклаў відэа з двума затрыманымі — мулярам і сталяром-станочнікам. Мужчынаў скруцілі аператыўнікі з АМАПам.
Рабочыя кажуць на камеру, што іх вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. ГУБАЗіК піша, што мужчын адправілі ў ІЧУ.
У 2020-м супрацоўнікі Гроднажылбуда выходзілі на прыступкі прадпрыемства і выказваліся супраць гвалту.
Праз рэпрэсіі і строгі адбор кадраў на прадпрыемстве цяпер назіраецца недахоп рабочых.
3
4
2
1
4
67