Herring under a fur coat

Фота: Getty Images

Селядзец з грушай і журавінамі

Спатрэбіцца:

  • 1 кг селядца а-ля маціяс,
  • паўшклянкі воцату,
  • дзве грушы,
  • каля 50 г сушаных журавін,
  • 2 невялікія чырвоныя цыбуліны,
  • лаўровы ліст,
  • рапсавы алей.
  1. Селядзец вымыйце і замачыце ў місцы з вадой на гадзіну. Затым зліце ваду і яшчэ раз заліце селядзец, гэтым разам дадаўшы паўшклянкі воцату. Вытрымайце яшчэ дзве гадзіны.
  2. Зліце з селядца ваду і нарэжце яго палоскамі шырынёй прыкладна 2-3 см.
  3. Перакладзіце рыбу ў ёмістасць, дзе яна будзе гатавацца. Потым парэжце цыбулю невялікімі кубікамі і дадайце да селядца.
  4. Грушы нарэжце кубікамі прыкладна 1 см і таксама дадайце.
  5. Пасыпце ўсё журавінамі, дадайце лаўровы ліст і заліце рыбу алеем.

 

Селядзец з запечанай гароднінай і яблыкамі

Спатрэбіцца:

  • каля 200 г морквы
  • каля 150 г цыбулі
  • 2 яблыкі (лепш салодкія)
  • 240 г селядца
  • соль
  • перац
  • алей для гатавання
  • кроп (па жаданні)

Як гатаваць:

  1. Натрыце моркву на сярэдняй тарцы, цыбулю нарэжце кубікамі.
  2. Два яблыкі аблупіце, выдаліце семечкі (лепш за ўсё гэта рабіць адмысловай прыладай). Потым нарэжце яблыкі тонкімі круглымі лустачкамі з дзірачкамі ў сярэдзіне (як на яблычныя чыпсы). Можна нарэзаць і па-іншаму, але так будзе больш прыгожа.
  3. На разагрэтую патэльню наліце алей, змажце ім усю паверхню і дадайце лустачкі яблыкаў. Запякайце 2-3 хвіліны адзін бок, затым перавярніце і гатуйце 2-3 хвіліны з іншага боку. Выкладзіце печаныя яблыкі на талерку і дайце ім астыць.
  4. На патэльню наліце алей, дадайце нарэзаныя цыбулю і моркву, соль і перац. Увесь час памешваючы, смажце каля 10 хвілін на сярэднім агні.
  5. Калі гародніна добра прасмажыцца, выключайце агонь. Трымаючы патэльню ў руцэ, злёгку нахіліце яе ўбок, каб адзін бок патэльні апынуўся ніжэй, а іншы вышэй. Перасуньце гародніну ў верхні бок і прыцісніце, каб сцёк лішні алей (так тлушчу будзе менш).
  6. Акуратна лыжкай выкладзіце гародніну на талерку, куды будзеце класці селядзец. Выкладзіце гародніну роўным пластом і дайце ёй астыць.
  7. Селядзец парэжце на невялікія кавалачкі і пакладзіце над астылымі цыбуляй і морквай.
  8. На селядзец выкладзіце запечаныя яблычныя лустачкі. Страва амаль гатовая!
  9. Можаце таксама дадаць жменю кропу — так будзе больш смачна і духмяна, але можна абысціся і без кропу або замяніць яго іншай зелянінай на ваш выбар.

Селядзец з сельдэрэем, яблыкамі і гарчыцай

На 6 порцый:

  • 250 г філе селядца
  • палова кораня сельдэрэю (каля 250 г)
  • 1 салодкія фіялетавыя цыбулі
  • 1 яблык (пажадана кіслы)
  • 2 сталовыя лыжкі маянэзу
  • 0,5 сталовая лыжка смятаны
  • 0,5 сталовая лыжка зярністай гарчыцы
  • 0,5 чайная лыжка маярану
  • 0,5 чайная лыжка молатага чорнага перцу

    Як гатаваць:

  1. Селядзец нарэжце кавалачкамі патрэбнага памеру і пакладзіце ў салатніцу разам з дробна нарэзанай цыбуляй.
  2. У невялікай ёмістасці змяшайце маянэз, смятану, гарчыцу і спецыі.
  3. Корань сельдэрэю ачысціце і натрыце на буйнай тарцы, выкладзіце на селядзец.
  4. Яблыкі натрыце на той жа тарцы, адразу выкладайце на сельдэрэй, заліце запраўкай і старанна змяшайце.
  5. Перад тым, як падаваць, страву лепш патрымаць у халадзільніку мінімум гадзіну, яшчэ лепш — ноч. Падавайце з любімым хлебам.

Аліўе, крабавая салата і селядзец пад шубай… ​Што самае шкоднае за навагоднім сталом і як з ім змагацца?

Ведаеце, навошта скрыня пад духоўкай? Вось тры сакрэты духовак, якія дапамогуць рыхтаваць навагодняе застолле

Мэр украінскага Дняпра стаміўся трэці дзень есці аліўе ды «шубу» і прапанаваў ад іх адмовіцца

З серыі «Наша страва»: Селядзец па‑беларуску 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0