Лаўрэатамі прэміі першай ступені сталі ўдзельнікі нямецкага праекта «Крыгс Кіндэр» Вераніка Найдзёнава і Марк Брыль.

Прэмія «За мір і правы чалавека» заснаваная міжнародным дабрачынным фондам імя Эміля Чэчкі і мае ўручацца штогод.

Яе прызавы фонд 18 тыс. даляраў, з якіх лаўрэат першай ступені атрымлівае 10 тыс. даляраў, другой ступені — 5 тыс. даляраў, трэцяй — 3 тыс. даляраў.

Крытэрыямі для прысуджэння прэміі называюць «значны ўклад лаўрэата ва ўмацаванне правоў чалавека ў свеце і іх абароны, грамадскае прызнанне заслуг лаўрэата ў праваабарончай дзейнасці, а таксама сацыяльная значнасць дзейнасці».

Праект «Крыгс Кіндэр», па словах Веранікі Найдзёнавай, накіраваны на працу з дзецьмі вайны, «каб сабраць дзяцей вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Германіі, у летнім лагеры».

Лаурэатам прэміі другой ступені стала нідэрландская журналістка Соня ван дэн Эндэ, а трэцяй — турэцкі журналіст Акай Дэпрэм.

Фонд, ад імя якога заснаваная гэта прэмія, носіць імя польскага дэзерціра Эміля Чэчкі, які ў 2021—2022 гадах аказваў рэжыму Лукашэнку істотныя прапагандысцкія паслугі, а 17 сакавіка 2022 года быў знойдзены мёртвым у кватэры ў Мінску. Прэмія заснавалі ў гадавіну ягонай смерці.

Чытайце таксама:

У Гродне паставілі паказальнік для ахвотных знайсці праезд Эміля Чэчкі

На мяжы з Польшчай лукашысты паставілі білборд, які пераконвае, што дыктатура лепшая за дэмакратыю. Але не здолелі напісаць без памылкі

У Беларусі заснавалі прэмію імя польскага дэзерціра Эміля Чэчкі

Клас
3
Панылы сорам
17
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6