Гаворка пра дарогу, якая ідзе ад размешчанай недалёка ад вуліцы Ажэшкі кавярні «Паланэз» уздоўж берага Гараднічанкі праз двор будынка, у якім знаходзіцца польскае консульства, з выхадам на вуліцу Будзённага.

Пры гэтым, нягледзячы на назву аб'екта, скразны праезд праз гэты ўчастак адсутнічае, бо на ўнутранай тэрыторыі будынка ўстаноўленыя шлагбаумы.

Эміль Чэчка — польскі салдат, які ў снежні 2021 года папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Ён распавёў, што не згодны з палітыкай Польшчы ў міграцыйным крызісе, абвінаваціў Польшчу ў масавым забойстве мігрантаў. Чэчку ў сваіх мэтах актыўна выкарыстоўвала беларуская прапаганда.

У сакавіку 2022 года яго знайшлі павешаным у Мінску.

Чытайце таксама:

У Гродне з'явіўся праезд Эміля Чэчкі. Там знаходзіцца генконсульства Польшчы

У Беларусі заснавалі прэмію імя польскага дэзерціра Эміля Чэчкі

На беларуска-польскай граніцы заўважылі білборд з выявай Эміля Чэчкі. Да яго ўжо робяць пілігрымкі наступнікі

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1