17 снежня каля трох гадзін ночы спрацавала сігналізацыя ў інтэрнаце Віцебскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа ў аграгарадку Кастрычніцкая Віцебскага раёна.

На апошнім паверсе трохпавярховага будынка інтэрната палаў адкрыты агонь.

Выратавальнікамі на падлозе было знойдзена цела жанчыны 1989 года нараджэння. На целе не было прыкмет тэрмічных апёкаў. Прычына і абставіны гібелі жанчыны ўстанаўліваюць следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
0