Расійска-фінская мяжа. Фота: Jakob Johannsen / Anadolu Agency via Getty Images

Расійска-фінская мяжа. Фота: Jakob Johannsen / Anadolu Agency via Getty Images

«У нас што, былі з Фінляндыяй нейкія спрэчкі? Усе спрэчкі, у тым ліку тэрытарыяльнага характару, у сярэдзіне 20 стагоддзі даўно вырашаныя», — сказаў Пуцін у інтэрвʼю журналісту Паўлу Зарубіну.

«Праблем не было. Цяпер будуць. Таму што мы цяпер будзем ствараць Ленінградскую ваенную акругу і канцэнтраваць там пэўныя вайсковыя падраздзяленні. Навошта ім гэта трэба, лухта нейкая проста», — сказаў прэзідэнт РФ.

Пуцін таксама заявіў, што «ў Расіі няма ніякіх прычын, ніякай цікавасці, ні геапалітычнай, ні эканамічнай, ні ваеннай, — ваяваць з краінамі НАТА». «У нас няма з імі ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій адзін да аднаго, няма жадання сапсаваць з імі адносіны», — сказаў ён. 

Улады ЗША, як «гаспадары НАТА», не могуць гэтага не разумець, сказаў Пуцін. «Я думаю, што прэзідэнт Байдэн гэта разумее. Гэта проста рытарычная фігура для таго, каб абгрунтаваць сваю памылковую палітыку на расійскім кірунку», — заявіў ён. 

Заяву прэзідэнта ЗША аб тым, што Расія можа напасці на НАТА, калі не «спыніць Пуціна ва Украіне», прэзідэнт Расіі назваў «поўнай лухтой».

Пуцін таксама сказаў, што ў 2000-я гады быў «наіўным чалавекам», хоць і працаваў у выведцы і на дзяржаўных пасадах. Тады, з ягоных слоў, ён лічыў, што «ўвесь свет, перш за ўсё так званы цывілізаваны», мае разуменне таго, «што адбылося з Расіяй» і таго, што яна стала «зусім іншай краінай».

Аднак неўзабаве ілюзіі пакінулі Пуціна і ён прыйшоў да высновы, што «пасля распаду СССР Захад хацеў разваліць» і Расію. Паводле яго слоў, «лічылі, што трэба яшчэ трохі пацярпець — даразвалім і Расію».

Цяпер жа Пуцін заявіў, што ЗША прыйдзецца знаходзіць з Расіяй агульныя падыходы.

«Ім прыйдзецца з намі лічыцца», — сказаў Пуцін.

Фінляндыя стала членам НАТА 4 красавіка. Краіна падала заяўку на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года. Да гэтага Фінляндыя захоўвала нейтральны статус.

Цяпер праз мігранцкі крызіс Фінляндыя закрыла памежныя пераходы на мяжы з Расіяй.

Чытайце таксама:

«Стала ясна, што двух тыдняў было недастаткова». Фінляндыя зноў цалкам закрывае ўсе прапускныя пункты на мяжы з Расіяй

У Расіі задумаліся пра перайменаванне Фінскага заліва

«Нас кантрабандай перавезлі ў Беларусь». Мігранты на мяжы з Фінляндыяй распавялі, як яны туды трапілі

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
39
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
24