Фота: krugloe.by
15 снежня надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодная вільготная паветраная маса з Балтыкі.
Месцамі, а ноччу па паўночным усходзе на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег.
Ноччу тэмпература складзе ад -1°C на захадзе да -10°C на паўночным усходзе Беларусі, максімальная днём -5..+1°С.
У Мінску ўначы чакаецца -4..-6°С, удзень -1..-3°С.
0
0
0
3
1
0