Адзін з будынкаў Федэральнай разведслужбы Нямеччыны ў Берліне. Фота: Michael Sohn / AP

Адзін з будынкаў Федэральнай разведслужбы Нямеччыны ў Берліне. Фота: Michael Sohn / AP

У шостай калегіі Вышэйшага суда Берліна пачаўся працэс над 52-гадовым палкоўнікам бундэсвера Карстэнам Л. Ён узначальваў аддзел бяспекі Федэральнай разведвальнай службы Нямеччыны (BND).

Яго абвінавачваюць у дзяржздрадзе і разгалошванні дзяржтаямніц расійскім спецслужбам. Разам з ім судзяць гандляра дыяментамі і экс-шарагоўца бундэсвера Артура Э. Працэс працягнецца як мінімум да лета. За гэты час плануецца правесці 51 пасяджэнне. Да справы прыцягнуты 40 тамоў дакументаў, піша Bild.

Па версіі следства, абвінавачаныя прадалі ФСБ ключавыя разведзвесткі аб вайне ва Украіне. За гэта яны атрымалі больш за 800 000 еўра.

У BND гэта лічаць адным з самых сур'ёзных выпадкаў дзяржаўнай здрады ў гісторыі Нямеччыны, ступень шкоды не паддаецца вымярэнню. Карстэна Л. арыштавалі ў Берліне 21 снежня 2022 года.

На здрадніка ў BND палявалі тыдзень, вырашальная інфармацыя паступіла ад спецслужбаў дружалюбнай дзяржавы.

Спачатку Карстэн Л. атрымаў доступ да закрытага чата наймітаў ПВК «Вагнер», зрабіў скрыншоты і перадаў іх ФСБ. Затым ён гэтак жа зрабіў 73 старонкі скрыншотаў унутраных чатаў BND. Артур Э. адвёз іх у Маскву і атрымаў за гэта грошы.

Карстэн Л. адмаўляецца даваць паказанні. Прычым ён працягвае атрымліваць ад дзяржавы заробак 7613 еўра ў месяц. Калегі лічаць, што на здраду яго падштурхнула нязгода з міграцыйнай і эканамічнай палітыкай уладаў Нямеччыны.

Чытайце таксама:

Нямецкі журналіст атрымаў 600 000 еўра за кнігі пра Пуціна

Клас
5
Панылы сорам
16
Ха-ха
9
Ого
8
Сумна
2
Абуральна
86