Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ў курсе сітуацыі з гандлёвай сеткай «Востраў чысціні і смаку», але не будзе яе каментаваць, заявіў карэспандэнту Sputnik Беларусь першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Іван Вежнавец.

«Гэта тэма камерцыйная, таму не каментуем», — сказаў ён.

Вежнавец адзначыў, што МАРГ у цэлым адсочвае асартымент тых ці іншых тавараў на рынку, і з бытавой хіміяй праблем пакуль няма.

«У гэтай групе [у бытавой хіміі] дастаткова прадаўцоў. Абʼекты працуюць… Усе астатнія камерцыйныя пытанні — гэта да кампаніяў», — заявіў прадстаўнік міністэрства.

Раней у многіх магазінах сеткі «Востраў чысціні і смаку» рэзка апусцелі паліцы, прапалі многія віды тавараў. Перастаў працаваць інтэрнет-магазін, роўна як і служба дастаўкі. Некаторыя крамы сеткі закрыліся ў бягучым годзе. Шэраг партнёраў «Вострава» пакуль яшчэ адгружаюць тавары, спадзеючыся, што сітуацыя выправіцца.

Кіруе крамамі і брэндамі група кампаній «Ромакс». Яе асноўныя бенефіцыяры — сям'я Віктара Рамука. На Рамукоў працавалі больш за 7000 чалавек.

Як раней паведамляла «Наша Ніва», Рамука арыштоўвалі ў 2022-м. За выхад тады давялося заплаціць вялікую суму ў некалькі мільёнаў даляраў. Фінансавыя праблемы ў сеткі ўзніклі таксама праз хібы ў бізнэс-мадэлі і эканамічныя шокі на рынку: скарачэнне купчай здольнасці, рост цаны імпарту праз падзенне рубля, абмежаванне максімальнай нацэнкі па 713-м указе, падаражэнне крэдытаў.

Чытайце таксама:

«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні»

Хакеры зноў узламалі буйную краму — звесткі трапілі ў сеціва

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3