З абласных цэнтраў халадней за ўсё будзе ў Віцебску. Там тэмпература паветра ўдзень складзе -4..-6°C. Такой жа яна будзе і ў Мінску. Цяплей за ўсё будзе ў Брэсце і Гомелі: да -1..-3°C.

Акрамя гэтага, у апошні дзень тыдня прагназуюць моцны вецер. У Мінску, Гомелі і Магілёве парывы могуць дасягнуць 14 м/с.

Сталічная ДАІ рэкамендуе кіроўцам выконваць хуткасны рэжым, пазбягаць рэзкіх манеўраў, трымаць дыстанцыю і змяншаць хуткасць перад паваротамі і пешаходнымі пераходамі.

Чытайце таксама:

У Бешанковічах з-за непагадзі перастала працаваць пераправа праз Дзвіну

Сіноптыкі паабяцалі пагаршэнне надвор'я

Снег, галалёдзіца, а праясненнях да мінус 15°С. Надвор'е на першыя дні каляндарнай зімы

Ад холаду і галалёдзіцы за апошнія 10 дзён пацярпелі амаль 1800 беларусаў

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1