Фота ілюстрацыйнае
«Замовіў тавар 20 чысла, пераносілі дастаўку чатыры разы. Робім стаўкі, колькі яшчэ будуць пераносіць».
«Некалькі разоў пераносілі дастаўку. Сёння зноў прыйшло паведамленне, што тэрмін прывозу перанесены, ужо на 7 снежня».
Скрыншот дасланы чытачом Tochka.by
Адзін чытач даслаў фота сваёй замовы з каментаром: «Вось так OZON дастаўляе тавары. Пасля затрымкі прыйшла разарваная скрынка. Балазе, настольная лямпа цэлая. Упершыню з такім сутыкаюся».
Фота даслана чытачом Tochka.by
Камусьці пашанцавала яшчэ менш: «Пасля неаднаразовага пераносу прыйшло паведамленне аб адмене замовы. Грошы абяцаюць вярнуць, але справа не ў гэтым, проста навошта тады прымаць замову, калі не гатовыя выканаць».
Скрыншот прысланы чытачом Tochka.by
«Спярша пераносілі, а пасля адмянілі, грошы вярнулі адразу».
Ва ўсім вінаватая «чорная пятніца»
Раней у прэс-службе Ozon пракаментавалі Tochka.by сітуацыю з масавымі скаргамі на дастаўку тавараў.
«У перыяд лістападаўскіх распродажаў мы атрымліваем у некалькі разоў больш замоў, чым звычайна, таму ў асобных выпадках тэрміны дастаўкі могуць павялічвацца — мы заўсёды інфармуем кліентаў аб тым, што тавары затрымліваюцца», — растлумачылі ў кампаніі.
Таксама там адзначылі, што, нягледзячы на гэта, яны, маўляў, імкнуцца трымаць высокі паказчык дастаўкі нават у пік сезону: у лістападзе 8 з 10 кліентаў у Беларусі атрымалі свае замовы ў тэрмін.
Уласна, на 1 снежня сітуацыя з дастаўкай не змянілася. Як гэтым разам удакладнілі ў кампаніі, «чорная пятніца» скончылася зусім нядаўна, таму некаторыя затрымкі яшчэ ўзнікаюць, але абяцаюць сітуацыю неўзабаве выправіць.
«Узмацняем склад у Мінску, прыцягваем дадатковых работнікаў», — дадалі ў Ozon.
У мінулым годзе многія карыстальнікі маркетплэйса таксама скардзіліся ў канцы лістапада і пачатку снежня на аналагічную сітуацыю з дастаўкай тавараў.
Чытайце таксама:
Да Калядаў: 25 адвент-календароў на любы густ і бюджэт
Тавары для беларусаў на Ozon і Wildberries абклалі двайным падаткам
Пракуратура знайшла «экстрэмісцкую прадукцыю» ў асартыменце Ozon і Wildberries