Фота: Contributor/Getty Images

Фота: Contributor/Getty Images

«Усярэдзіне ўсё як заўсёды. Перамен няма і не прадбачыцца, — апісвае карэспандэнт атмасферу ў Палацы Незалежнасці, у які ўваходзіць з «па-лютаўску» заснежанага Мінска. —

Тут рыхтуюцца да саміту кіраўнікоў краін АДКБ. І тут ужо ўсё, такое ўражанне, для людзей. То-бок у прэс-цэнтры на стале — проста батарэя гарэлкі «Прэзідэнт», французскага віна і армянскага каньяку, між іншым.

То-бок цень Нікола Пашыняна, які не прыехаў у Мінск з прычыны сваіх крыўдаў на арганізацыю, што так і не абараніла Арменіі, усё ж лунае тут, у гэтым пампезным пустынным будынку (і гэта, па справядлівасці, усё, чым прадстаўленая Арменія на саміце АДКБ)».

Да пытання адсутнасці Пашыняна Калеснікаў вяртаўся ўвесь час свайго рэпартажу, не ўпускаючы выпадку пакпіць з гэтай нагоды з Лукашэнкі. 

«І толькі калі лідары пяці краін фатаграфуюцца на фоне сваіх сцягоў, ты разумееш, што пра Арменію нагадвае яшчэ і сцяг краіны за іх спінамі. Арменія пакуль не спісаная адусюль у АДКБ.

Перамовы ў вузкім складзе пачынаюцца рана, а заканчваюцца, хочацца напісаць, яшчэ раней.

«Праблемныя пытанні трэба абмяркоўваць за сталом перамоваў, а не здзяйсняць дэмаршы без пэўных прычын»,— раздражнёна кажа на пашыраным пасяджэнні спадар Лукашэнка, які яшчэ нядаўна на кожным саміце лічыў сваім абавязкам публічна павучыць жыццю Нікола Пашыняна і цяпер, мабыць, не ў апошнюю чаргу з-за гэтага пакутуе ад яго адсутнасці тут», — заўважае Калеснікаў.

А працытаваўшы выказванні Лукашэнкі пра пагрозу Трэцяй сусветнай вайны і пра ядзерную зброю як гарантыю бяспекі, маскоўскі журналіст робіць выснову:

«Так, сумнавата яму было, падобна, без спадара Пашыняна».

І звярнуў увагу на тое, што надзеі яшчэ некалі пабачыць армянскага прэм'ера Лукашэнка не траціць. Цытуе Лукашэнку:

«Мы выказалі меркаванне і пажаданне, што хутчэй за ўсё ў Піцеры, усё ж такі эканамічнае ў асноўным мерапрыемства, мы ўбачым нашых армянскіх сяброў».

Чытайце таксама:

Лукашэнка пакрыўдзіўся на Арменію за «дэмарш»

Медыкі патлумачылі, пра што можа сведчыць трэмар Лукашэнкі 

Лукашэнка дзіўна дрыжаў, чакаючы Пуціна

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
43
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6