«Мы таксама, не буду гэтага хаваць, абмяркоўвалі сітуацыю на Каўказе і некаторую незадаволенасць аднаго з членаў Савета калектыўнай бяспекі, — сказаў Лукашэнка, маючы на ўвазе сітуацыю з Арменіяй, прэм'ер-міністр якой адмовіўся прысутнічаць на саміце АДКБ у Мінску. — Мы прыйшлі да адзінай высновы, што праблемныя пытанні заўсёды былі і будуць. Калі мы іх маем намер вырашаць, то іх трэба вырашаць за сталом перагавораў, не рабіць дэмаршы без прычын, без пэўных прычын».

Арменія ўваходзіць у прарасійскую Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, і яе кіраўніцтва ў 2020 годзе ў пытаннях міжнароднай палітыкі ў СНД ішло ў фарватары Крамля.

Нікол Пашынян быў адным з першых, хто ў жніўні 2020 года павіншаваў Лукашэнку з «перамогай» на сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбарах.

Але ў сувязі з тым, што Расія і АДКБ адмовіліся нечым дапамагаць Арменіі ў сітуацыі, калі Азербайджан стаў вырашаць даўні тэрытарыяльны канфлікт у Нагорным Карабаху сілавымі метадамі, адбываецца фактычны сыход Арменіі з расійскай сферы ўплыву. 

Чытайце таксама:

Стала вядома, як Лукашэнка адрэагаваў на адмову Пашыняна прыехаць на Раду АДКБ — параіў таму сур’ёзна падумаць

Пашынян сказаў Лукашэнку, каб на АДКБ яго не чакалі

Арменія можа закрыць расійскую вайсковую базу — Пашынян

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
29
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0