Праект рэабілітацыйнага цэнтра ў Старабарысаве. Фота: mlyn.by
«Гэта дазволіць у рамках гадавога цыклу дапамагчы больш як сотні дзяцей з Беларусі і Расіі здабыць усе навыкі жыцця з пратэзам або сродкам мабільнасці, заняцца паралімпійскім плаваннем, вызначыцца з прафесіяй, аздаравіцца», — піша Мінская праўда».
Праект рэабілітацыйнага цэнтра ў Старабарысаве. Фота: mlyn.by
Талай разлічвае, што грошы на гэты цэнтр могуць даць улады некаторых расійскіх рэгіёнаў і чакае, што цэнтр будзе пабудаваны цягам некалькі гадоў.
Праект рэабілітацыйнага цэнтра ў Старабарысаве. Фота: mlyn.by
Нагадаем, што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне фонд Аляксея Талая збірае дапамогу для самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» і прывозіць у Беларусь на «аздараўленне» дзяцей з акупаваных тэрыторый, што прызнана Міжнародным крымінальным судом ваенным злачынствам.
Раней, у чэрвені гэтага года, стала вядома, што невядомы расіянін перадаў закінутую дом-сядзібу князёў Раманавых у Старабарысаве дабрачыннаму фонду Талая.
Дом-сядзіба вялікіх князёў царскага дому Раманавых у аграгарадку Старабарысаў ужо шмат гадоў разбуралася. Тут мянялася шмат гаспадароў, былі спробы аднаўлення і рэканструкцыі, але яны не мелі поспеху.
Чытайце таксама:
Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі
У Беларусі ўкраінскіх дзяцей вучаць: «Тут ты паслужыш вялікай Расіі»