Дзяцей, па словах Талая, суправаджалі ў цягніку і сустракалі на вакзале супрацоўнікі міліцыі і АМАПа. Бо, маўляў, 

«ёсць шмат нядобразычліўцаў, якія прагнуць, каб мы з гэтымі дзецьмі Данбаса дзесьці спатыкнуліся. Каб нешта адбылося, і гэтыя збеглыя, якія сядзяць за мяжой, знайшлі новую тэму для спекуляцый».

Незаконны вываз з акупаваных тэрыторый украінскіх дзяцей расцэньваецца міжнароднай супольнасцю як ваеннае злачынства. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і расійская амбудсменка па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова за гэта ўжо атрымалі ордары на арышт ад Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Беларускія дэмакратычныя сілы збіраюць матэрыялы для МКС, якія даказваюць дачыненне да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, уключаючы і яго самога.

У рэзалюцыі ад 13 верасня Еўрапарламент заявіў, што дзеянні Лукашэнкі і ягонага рэжыму можна кваліфікаваць як злачынствы супраць чалавечнасці (дэпартацыя або гвалтоўнае перамяшчэнне насельніцтва) паводле Рымскага статуту і заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордар на арышт Лукашэнкі. 

Чытайце таксама:

Пасол у Расіі апраўдваўся за вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей 

Талай анансаваў прывоз у Беларусь новых груп украінскіх дзяцей

Выдача міжнароднага ордара на арышт падрывае ўстойлівасць улады — эксперт

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
21