Больш за ўсё на аднаго грамадзяніна Беларусі прыпадае малака і малочных прадуктаў — 238 кг, гародніны — 174 кг, бульбы — 161 кг. Мяса беларус ужывае ў год каля 98 кг, ягад і садавіны — 92 кг.

Як адзначыла намесніца дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі Святлана Кандраценка, каля 80% прадукцыі складаюць прадукты айчыннай вытворчасці.

Па словах Святланы Кандраценка, па асобных катэгорыях долю рэалізацыі прадукцыі айчыннай вытворчасці ўдалося нарасціць. Так, напрыклад, па свежай садавіне і арэхах за тры гады паказчык павялічыўся на 3,2 працэнтнага пункта.

Чытайце таксама:

Рэцэпт мінскай шасцікласніцы ўвайшоў у меню сталічных школ у новай чвэрці

Халадзец, паляндвіца, сала… Беларускія «суперфуды», з якімі лягчэй і здаравей перажыць халодную зіму

У мінскай краме знайшлі макарону за 50 рублёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0