Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У суботу пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць ападкі (у асноўным снег, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Ноччу 0..-6°С, месцамі паветра будзе ахалоджвацца да -7..-9°С, максімальная днём -3..+3°С. У Мінску ўначы да мінус 5°С, удзень да -2°С.

У нядзелю месцамі ў краіне пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Ноччу -1..-8°С, на паўночным усходзе краіны пры праясненнях да -13°С, максімальная днём -5..+2°С. У Мінску ўначы да -3°С, удзень мінус 1°С.

20 лістапада, у панядзелак,месцамі ў краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег, на захадзе — снег, мокры снег, днём з дажджом, слабыя галалёд і туман.

Ноччу -2..-9°С, на паўночным усходзе краіны пры праясненнях да -13°С, максімальная днём 0..-6°С; на захадзе днём +1..+4°С. У Мінску -2°С.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0