Syrniki ricotta

Фота: Elena Leya / Unsplash

Вам спатрэбіцца:

  • сыр рыкота — 300 г
  • цукар — 2 ст. л.
  • яйка — 1 шт.
  • ванільны цукар — 1 ч. л.
  • соль — шчопаць
  • мука — 70 г (можна таксама выкарыстоўваць рысавую муку)
  • можна лісцікі мяты, міндальныя пялёсткі для ўпрыгожання. Варэнне або свежыя ягады, смятана для падачы

 

Як гатаваць:

  1. Змяшайце рыкоту з яйкам, дадайце цукар, ванільны цукар і соль.
  2. Дадайце ў цеста прасеяную муку і добра перамяшайце да аднастайнасці. Пакіньце на 5 хвілін.
  3. Скруціце невялікія шарыкі, сплюсніце іх, абкачайце ў муцэ і абсмажце да залацістага колеру з абодвух бакоў.
  4. Падавайце сырнікі са смятанай і з варэннем або свежымі ягадамі. Упрыгожце лісцікамі мяты ці міндальнымі пялёсткамі, калі хочаце ператварыць сняданак у маленькае свята.

Чытайце таксама:

Не толькі чай з лімонам. 7 рэцэптаў гарачых і духмяных восеньскіх напояў

Амлет з перцам, сырам, цыбуляй і вяндлінай — рэцэпт і як гатаваць

Дамашнія цукеркі з інжырам

Брэсцкі мясакамбінат выпусціў варэнікі з какосам

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1