«Камерцыйная дзейнасць гэтага прадпрыемства з гэтага часу зʼяўляецца нелегальнай — таксама як парушэнне і абыход санкцый. Усе яе актывы ў Чэшскай Рэспубліцы замарожаныя», — сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС краіны Ян Ліпаўскі. 

Гэта азначае, што продаж і здача ў арэнду чэшскіх абʼектаў, якія належаць Расеі, забаронены. 

«На гэтым камерцыйная дзейнасць, за кошт якой Расея фінансуе забойствы ўкраінцаў, заканчваецца» — напісаў Ліпаўскі ў сацыяльнай сетцы Х (былы твітэр). 

Расея валодае абʼектамі нерухомасці галоўным чынам у Празе і Карлавых Варах. Пры гэтым пастанова аб замарозцы актываў не закране будынкаў амбасады Расеі, якія выкарыстоўваюцца для дыпламатычнай дзейнасці. 

Рашэнне Чэхіі вітаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Паводле яго слоў, «краіны, якія гэтага яшчэ не зрабілі, павінны ўзяць [чэхаў] за прыклад».

«Расейскія грошы трэба выкарыстоўваць для аднаўлення Украіны, а не для забойства і разбурэнняў», — напісаў кіраўнік украінскага МЗС.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2