Беларусь

Суполка беларускіх пенсіянерак «Вязаныя берэты»

Актывісты з Ваўкавыска

Польшча

Варшава

Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў акцыю на Ронда Вольнай Беларусі.

Беласток

Фота: «Вясна»

Фота: «Вясна»

Люблін

Фота: «Вясна»

Фота: «Вясна»

Літва

У Вільні адбылася беларуская акцыя на плошчы Вінцаса Кудзіркі.

Бельгія

Германія (Берлін)

Фота: «Вясна»

Фота: «Вясна»

Італія

Рым, базіліка Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэй-Марціры.

Салідарнасць з беларускім народам у гэты дзень выказалі многія заходнія ўстановы і палітыкі

Ад імя Еўрасаюза зрабіў заяву Жазэп Барэль:

«Еўрапейскі Саюз разам са сваімі міжнароднымі партнёрамі ўзначальвае намаганні па прыцягненні да адказнасці ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і праз Міжнародную платформу падсправаздачнасці для Беларусі, незалежную платформу для збору, праверкі і захавання дакументацыі і доказаў сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 г. ЕС падтрымлівае Платформу палітычна і фінансава.

ЕС будзе падтрымліваць беларускі народ да таго часу, пакуль ён будзе ісці па шляху да незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны як часткі мірнай Еўропы».

З афіцыйнымі заявамі выступілі міністэрствы замежных спраў БельгііЛатвіі, Нарвегіі, Польшчы, Швецыі, амбасада ЗША ў Мінску, амбасада Канады ў Польшчы, Парламенцкая асамблея НАТА, Група ЕНП (EPP Group), Пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы пры Радзе Еўропы, Пастаяннае прадстаўніцтва Францыі пры Радзе Еўропы і іншыя.

Акрамя таго, ад сябе асабіста ў падтрымку беларусаў выказаліся пасол Літвы ў Беларусі па асаблівых даручэннях Аста Андыяўскене, лідар Лейбарысцкай партыі Ірландыі Івана Бачык, дэпутат аўстрыйскага парламента Хельмут Брандштэтэр, міністр замежных спраў Нідэрландаў Ханке Бруінз Слот, генеральны сакратар Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч Бурыч, ірландскі міністр па справах Еўропы Пітэр Бэрк, ценявы прэм'ер-міністр Венгрыі Клара Добры, прэзідэнт Дэмакратычнай кааліцыі Венгрыі Феранц Дзюрчань, афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Пітэр Стана, сябра Рады Еўропы, кіраўнік камітэта сакратарыята ПАРЕ па міграцыі Таццяна Тэрмачыч і многія іншыя.

Чытайце таксама:

«Іх ахвяра не будзе дарэмнай». Былы пасол Польшчы падтрымаў беларусаў у Дзень салідарнасці

Як забівалі Рамана Бандарэнку. Хроніка падзей

Ціханоўская заклікала беларусаў замежжа выйсці на акцыі памяці Рамана Бандарэнкі

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0