Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

«Беларусь — маладая суверэнная дзяржава. Абраная намі мадэль кіравання краінай — прэзідэнцкая рэспубліка — аптымальная для нашага грамадства з улікам гістарычных традыцый і геапалітычнага становішча. Але асабліва тым, што гэтую форму праўлення прымае наш народ. Людзі павінны гэта не проста разумець, а прымаць як аксіёму», — цытуе яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка таксама зазначыў, што на працягу доўгага часу пад шырмай «дэмакратычных формаў палітычнага ўдзелу» фактычна дзейнічалі, на яго думку, «экстрэмісцкія групоўкі ў мэтах падрыву дзяржаўнасці».

Ён расказаў, што не супраць разумнай і канструктыўнай, на яго думку, крытыкі тых ці іншых дзеянняў улады.

«Я не супраць таго, каб мы, у тым ліку крытычна, абмяркоўвалі тыя праблемы, якія сёння існуюць. Я не супраць нават таго, каб канструктыўна, па-дзелавому крытыкавалася ўлада за тыя ці іншыя памылкі, або (за тое, што) дзесьці ўлада спатыкнулася … праблем хапае, але рабіць трэба гэта разумна, канструктыўна. Не ў мэтах разбурэння, а ў мэтах стварэння».

Як паступаюць з апанентамі ўлады, мы цудоўна ведаем, асабліва з лета 2020 года. Паводле праваабаронцаў, у Беларусі па стане на 10 лістапада 1457 палітвязняў. Але гэта вядомыя праваабаронцам прозвішчы, насамрэч такіх людзей куды болей. І наогул за тры гады колькасць палітвязняў (з улікам тых, хто адбыў тэрмін і выбыў са спісу) перасягнула 2700 чалавек.

Чытайце таксама:

Лукашэнка патлумачыў, чаму зачысціў партыі і навошта патрэбныя тыя, што засталіся

Лукашэнка назваў тры пункты апоры ў Лацінскай Амерыцы

Лукашэнка пацікавіўся ў Качанавай, ці забяспечаны мінчукі прадуктамі і абуткам

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
75