На таргах у Мінску 10 лістапада еўра патаннеў на 14,32 капейкі да 3,3868 беларускага рубля.

Таргі па еўра зараз праходзяць раз ці два разы на тыдзень. Папярэднія таргі былі ў мінулую пятніцу, і еўрапейская валюта тады падаражэла на 13,5 капеек да 3,53 беларускага рубля.

Даляр вырас на 0,67 капейкі да 3,1764.

Расійскі рубель апусціўся на 0,03 да 3,4522 за 100 адзінак.

Кітайскі юань падрос на 0,02 капейкі да 4,3492 за 10 адзінак.

***

На пачатку 2023 года курсы былі наступныя:

  • даляр — 2,7364,
    еўра — 2,9073,
    расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак,
    юань — 3,8617.

Максімальна даляр каштаваў на таргах 9 кастрычніка 2023 года — 3,3609 беларускага рубля. Такім чынам роўна за месяц зніжэнне склала 19 капеек.

Максімальны курс еўра быў 15 сакавіка 2022 года — 3,6670.

Чытайце таксама:

На таргах еўра падскочыў амаль на 14 капеек, але ў абменніках — не. Як такое магчыма?

Даляр за месяц патаннеў на 19 капеек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0