Рэч у тым, што біржавы курс еўра не ўплывае на курс Нацыянальнага банка і, як вынік, на абменныя курсы.

Пасля таго як еўра прыбралі з валютнага кошыка, афіцыйны курс еўрапейскай валюты адносна беларускага рубля вызначаюць на падставе інфармацыі аб крос-курсе еўра да даляра ЗША на міжнародных фінансавых рынках. 

Курс, які быў зафіксаваны на біржы, кажа пра тое, што была нейкая адзіная здзелка, на якой нехта набыў/прадаў еўра па курсе 3,53 рубля за адзін еўра.

Афіцыйны курс еўра ад пятніцы да аўторка ўстаноўлены на ўзроўні 3,4004. На наступную сераду, 8 лістапада, курс Нацбанка складзе 3,4064.

У абменных пунктах еўрапейскую валюту сама танна можна набыць па 3,41 рубля за 1 еўра, а сама дорага прадаць за 3,401.

Чытайце таксама:

БелАЭС абышлася ў 5,36 мільярда даляраў — Мінфін РФ

EPAM скараціў глабальную каманду на 10%. Рэлакейт амаль замарожаны

У Мінску прадаюць колішнюю прыбіральню, пра якую ўжо і забыліся

Сярэдні заробак бюджэтнікаў вырас на 39,8 рубля, але «чыстымі» работнік атрымае ўсяго 392 даляры 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
15
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?