Фота: Thamrongpat Theerathammakorn / Getty Images

Фота: Thamrongpat Theerathammakorn / Getty Images

Нейрасетка ўпершыню ў гісторыі змагла скласці кантракт і дамовіцца паміж кампаніямі самастойна без удзелу чалавека. Ад людзей патрабаваўся толькі подпіс выніковых пагадненняў, перадае агенцтва CNBC.

Брытанская IT-фірма Luminance прадэманстравала свой новы штучны інтэлект пад назвай Autopilot — пераважна юрыдычную нейрасетку, здольную хутка аналізаваць і ўносіць змены ў працоўную дакументацыю, а таксама знаходзіць эфектыўнае і аптымальнае вырашэнне супярэчнасцей.

Autopilot быў выпрабаваны пры эксперыментальных перамовах паміж кампаніяй Luminance і яе кліентам, кампаніяй Prosapient, якая таксама выкарыстоўвала Autopilot.

«Усё доўжылася лічаныя хвіліны. Дзве нейрасеткі пад назіраннем людзей самастойна склалі поўны кантракт, хутка дасягнуўшы кансэнсу па многіх момантах, уключаючы пункт аб неразгалошванні, абмеркаванне якога ў юрыдычных каманд звычайна займае 80% іх часу.

Штучны інтэлект Autopilot выдатна разумее і адаптуецца пад любы бізнэс. Яго выкарыстанне дазволіць значна разгрузіць юрыстаў ад руціннай дакументацыі», — распавяла агенцтву CNBC выканаўчая дырэктарка кампаніі Luminance Джэгер Глюкіна.

Акрамя таго, па словах Джэгер, Autopilot не падобны да іншых папулярных і буйных нейрасетак, накшталт ChatGPT, Dall-E і г. д., бо ён спецыяльна распрацаваны для юрыдычных аперацый, а астатнія з'яўляюцца больш універсальнымі і неспецыялізаванымі платформамі.

Чытайце таксама:

Якія прафесіі першымі заменіць штучны інтэлект?

Штучны інтэлект перамог трох чэмпіёнаў па гонках на беспілотніках у іх уласнай гульні

Найбольшыя краіны свету падпісалі дэкларацыю аб катастрафічнай небяспецы штучнага інтэлекту

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0