Скрын эфіру NBC

Скрын эфіру NBC

Вядучая спытала ў Зяленскага, што дапамагае яму не здавацца.

«У мяне шмат сілы. Але нават адчуванне сябе моцнымі і тое, што мы маем шмат энергіі, не значыць, што мы хочам змагацца ўсё наша жыццё, бо цана высокая. Бо вайна забірае найлепшых з нас, найлепшых герояў, найлепшых мужчын, жанчын, дзяцей. Але мы не гатовы аддаваць нашу свабоду гэтаму fu*** тэрарысту Пуціну. Вось чаму мы змагаемся», — выказаўся Зяленскі.

Учора на прэс-канферэнцыі з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен прэзідэнт Украіны заявіў, што не лічыць сітуацыю на фронце патавай, перамоў і саступак Расіі не будзе.

Чытайце таксама:

Залужны пасмяротна ўзнагародзіў беларускага добраахвотніка

Зяленскі звольніў камандуючага Сіл спецыяльных аперацый УСУ

Арастовіч збіраецца ў прэзідэнты Украіны. Крым і Данбас ён прапаноўвае часова пакінуць Расіі

Клас
45
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1