Фота: Contributor Getty Images

Фота: Contributor Getty Images

Гэта вынікае з пастановы, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша выданне «Зеркало».

З-пад забароны на продаж у Беларусі вывелі піва і сідр з Літвы і Польшчы, увезеныя ў краіну да 1 ліпеня 2023 года. Па сутнасці, беларускім кампаніям дазволілі распрадаваць рэшткі гэтай прадукцыі.

Больш шырокае паслабленне закранула тавары з Латвіі. Дазволена ўвозіць і прадаваць у нас каву, джэмы, садавіну, сокі, піва, паперу, некаторыя будматэрыялы і некаторыя шкарпэткава-панчошныя вырабы, калі яны вырабленыя ў гэтай краіне.

Нагадаем, летам урад падоўжыў дзеянне харчовага эмбарга, уведзенага супраць «недружалюбных» краін. Тады ж чыноўнікі ўвялі забарону на ўвоз з Літвы і Польшчы піва і слабаалкагольных напояў.

Контрсанкцыі, якія забараняюць увоз прадуктаў харчавання з так званых недружалюбных краін, увялі 1 студзеня 2022 года ў адказ на абмежаванні Захаду. Пасля гэтага абмежаванні некалькі разоў падаўжалі. Першапачаткова пад забаронай былі мяса свежае, астуджанае і замарожанае буйной рагатай жывёлы, свініны і хатняй птушкі, субпрадукты, тлушчы, каўбасы, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса ці мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя, гародніна, садавіна і арэхі, кандытарскія вырабы, соль.

Чыноўнікі заяўлялі, што беларусы не адчуюць на сабе дзеянне ўведзенага эмбарга. Аднак пасля пачатку яго дзеяння цэны на прадукцыю сталі расці, а асартымент прыкметна звужаўся. У выніку паступова некаторыя прадукты сталі выключаць з чорнага спісу. Сярод іх — абрыкосы, вішня, чарэшня, нектарыны, слівы, хурма.

Чытайце таксама:

«Санкцыі працуюць». У Вільні пракаментавалі пагрозы Літве з боку лукашэнкаўскага генерала

Беларускі генерал заявіў, што ў адказ на санкцыі Беларусь мае права са зброяй «прарубіць калідор» праз Літву

У беларускія крамы вярнуўся швейцарскі Toblerone і дабраўся аўстрыйскі «Моцарт»

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
26
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0