Паведамляецца, што следчыя разам са спецыялістамі камітэта судовых экспертыз правялі агляд месца здарэння.

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.306 (парушэнне правілаў аховы працы, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання дзвюм або больш асобам) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Зазначаецца, што ў рамках расследавання крымінальнай справы ўвага будзе ўдзелена высвятленню прычын і ўмоў, якія прывялі да траўмавання работнікаў.

Здарэнне на «Беларуськаліі» адбылося ўчора ўвечары.

Там здарылася захрасанне клеці ў шахтавым ствале № 3 на адзнацы мінус 445 метраў на тэрыторыі 2-га рудаўпраўлення. У клеці было пяць работнікаў прадпрыемства, якіх потым паднялі.

Аднаго з работнікаў, 32-гадовага мужчыну, адразу шпіталізавалі, папярэдне дактары дыягнаставалі ў яго пашкоджанне хрыбта. Другі пацярпелы меў пералом хрыбта і канцавін.

Пазней у салігорскую бальніцу даставілі і трэцяга шахцёра — у яго цяжкія траўмы, у тым ліку пералом ніжніх канцавін.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ва ўсіх пяцярых работнікаў (ім ад 25 да 38 год) былі цяжкія спалучаныя траўмы — пераломы ключыц, хрыбта, таза і ніжніх канцавін.

Па распараджэнні міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча ў салігорскую ЦРБ накіравалі брыгаду высокакваліфікаваных спецыялістаў (спінальны хірург і траўматолаг-артапед) РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2