Фота: 112.by

Фота: 112.by

Інфармацыю пра тое, што ў лесе каля вёскі Сосны згубілася жанчына, ратавальнікі атрымалі ў пятніцу ў 17:15.

Пенсіянерка адпачывала ў санаторыі, яна пайшла ў лес на прагулку і заблукала.

Сувязь з жанчынай падтрымлівалася па мабільным тэлефоне.

Ратавальнікі праехалі па лясной дарозе ў тым напрамку, у якім яна ішла, падаючы гукавы сігнал.

У выніку жанчына выйшла на гук сірэны аўтацыстэрны. У медыцынскай дапамозе яна не мела патрэбы.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0