Фота: інстаграм Канстанціна Прыдыбайлы

Фота: інстаграм Канстанціна Прыдыбайлы

Нагадаем: Прыдыбайла напісаў эмацыянальны пост, у якім абурыўся тым, што Бондарава вядзе вайну то з бісквітнымі пенісамі, то з вясёлкай на дзіцячых тортах. Ён назваў такую дзейнасць ідыятызмам і адзначыў: «Часам ідыётаў трэба ізаляваць ад грамадства, нават калі яны абмазаныя з ног да галавы «патрыятызмам». Гэта шкодніцтва і ідыятызм, а не патрыятызм».

Напад не застаўся незаўважаным з боку лукашысцкага тэлеграм-канала «Следуй за кроликом» (яго вядзе хтосьці з прыхільнікаў Бондаравай): там вырашылі бараніць гонар Бондаравай, падаўшы «доказы» таго, Прыдыбайла быццам бы гей. Аргументамі сталі скрыншоты сторыс прапагандыста. Напрыклад, фотаздымак Канстанціна, зроблены іншым расійскім прапагандыстам Паўлам Кухаркіным у ложку ў гатэлі, падпісаны: «Ранак пачынаецца не з кавы, а з Косці». Зачапіўся аўтар «Следуй за кроликом» і за нік Прыдыбайлы ў інстаграме — kostya_pride (намёк на прайд-парады — «парады гонару», якія праходзяць на Захадзе, прапаганда называе іх гей-парадамі).

Новы раўнд спрэчкі адбыўся на стрыме на YouTube-канале Прыдыбайлы. Там ён працягнуў распавядаць пра тое, якую шкоду наносяць турбапатрыёты кшталту Бондаравай. Ён нават адзначыў, што «згодны са змагарамі» — і дзейнасць Вольгі выглядае як татальнае разбурэнне ўсяго навокал.

— Яны нічога не робяць — толькі цкуюць простых людзей ды чыноўнікаў, — заявіў Прыдабайла. — У Расіі зараз сістэмных скаржнікаў будуць ігнараваць, а на некаторых нават заводзіць адміністрацыйныя справы. Мне здаецца, у Беларусі так таксама можна.

Прыдыбайла назваў турбапатрыятызм сектай, дзе змагаюцца нават не з ветракамі, а з усім навокал.

— Мы на адным з форумаў спрачаліся: патрыятызм — гэта норма ці гэта прывілей? Нехта лічыць, што быць патрыётам не ўсім дадзена, трэба да гэтага дарасці неяк ментальна. Я схіляюся да таго, што гэта норма. А вось крайнасці… Я вось быў на чэмпіянаце па колцы дроў, змагары напісалі: «Чаму сякеры Fiskars?» Я кажу: «А якая розніца? Чаму патрыёт павінен выкарыстоўваць сякеру з лайна?»

Чым Прыдыбайлу не падабаюцца айчынныя сякеры, якія вырабляе Віцебскі завод трактарных запчастак, і чаму яны «з лайна», ён не растлумачыў. Няма адказу і на пытанне, хто ж тады павінен набываць тыя віцебскія сякеры, калі ж не «сапраўдныя патрыёты» для праўладных мерапрыемстваў.

— Патрыятызм не вымяраецца тым, што чым горш ты жывеш, тым ты больш патрыятычны. Патрыятызм вымяраецца ў рэальных дзеяннях — каб ты не шкодзіў сабе і тым, хто побач. Каб ты прыносіў карысць. Я не бачу карысці ў знішчэнні дзіцяці з доўгімі валасамі. Гэта псіхалагічная траўма для дзіцяці.

Гледачы спыталіся ў прапагандыста пра тое, што ананімны тэлеграм-канал «лепіць з яго п***са». Вось як пракаментаваў гэта Прыдыбайла:

— Я ж кажу, дэбілаў шмат. Калі вы не разумееце гумару, вам цяжка жыць. Калі «ранак пачынаецца не з кавы», а з мяне… Я зайшоў у камандзіроўцы ў нумар сябра, а ён там яшчэ спаў, а мы некуды спазняліся — гэта ўсё п***ц п***растыя. А нік pride у мяне напісаны напрыканцы. Я гэты нік прыдумаў, яшчэ калі інтэрнэт быў у дыялапе і было абмежаванне колькасці сімвалаў у розных ніках. І імя — Косця — хацелася заўсёды ўставіць, а Прыдыбайла не змяшчалася ніколі.

Я доўга думаў, што рабіць, а потым, калі мы ў школе на ўроку вывучалі — о Божачкі — пра тое, што ў ільвоў ёсць прайд, далей яшчэ даведаўся, што pride перакладаецца з англійскай мовы як «гонар», то вырашыў узяць нік kostya_pride. Потым гей-парады сталі называць прайд, але мне ўсё роўна, што яны забралі гэтае слова. Але калі вы ў бісквіце бачыце х**, які вас крыўдзіць, а ад слова pride у вас інсульт ж**ы, то мне з вамі няма пра што размаўляць.

Чытайце таксама:

У Бондаравай з'явіўся нечаканы вораг — прапагандыст Прыдыбайла

Пасля даносаў прарасійскіх актывістаў папулярнаму сярод падлеткаў блогеру Дзім Дзімычу забаранілі выступаць у школах

«Чый Крым, кажы. Слабо?» Бондарава наехала на гомельскага правакатара

Клас
18
Панылы сорам
5
Ха-ха
81
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
11