Закон прадугледжвае, што ўладальнік зарэгістраванага ў Расіі транспартнага сродку павінен зарэгістраваць яго ці вывезці з Латвіі не пазней за 14 лютага наступнага года. Выкарыстанне зарэгістраваных у Расіі транспартных сродкаў у дарожным руху на тэрыторыі Латвіі будзе дазволена ў выпадку транзітнага праезду праз тэрыторыю Латвіі. Транспартнаму сродку, зарэгістраванаму ў Расіі, будзе дазволена праязджаць транзітам праз тэрыторыю Латвіі толькі адзін раз.

Калі транспартны сродак не зарэгістраваны ў Латвіі ці не выязджае з Латвіі і будзе выяўлена, што ён незаконна ездзіць там, то ён будзе канфіскаваны. Плануецца, што канфіскаваныя аўтамабілі будуць перадавацца Украіне, тым самым падтрымліваючы яе ў барацьбе з дзяржавай-агрэсарам.

У той жа час папраўкі прадугледжваюць абавязак асобы да ўезду ў Латвію праз электронныя сэрвісы дырэкцыі бяспекі дарожнага руху падаць інфармацыю аб транспартным сродку, кіроўцы і перыядзе, на працягу якога транспартны сродак будзе ездзіць у Латвіі. Гэты перыяд не павінен перавышаць 24 гадзін.

Раней Сейм Латвіі абмяркоўваў, ці не ўвесці абмежаванні і для беларускіх аўто. Але пасля візіту ў Рыгу Офіса Ціханоўскай з праекта закону згадку пра беларусаў выключылі.

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0