Уратаваны кот. Фота з сацсетак

Уратаваны кот. Фота з сацсетак

Аўтамабіль Mitsubishi Outlander быў прыпаркаваны каля маскоўскага Вялікага тэатра з 29 кастрычніка. Паводле звестак СМІ, машына належыць жыхарцы Валгаградскай вобласці, аднак у цэнтры Масквы аўтамабіль пакінуў яе 40-гадовы сын.

Па словах відавочцаў, у мінулую нядзелю кіроўца дастаў з аўтамабіля царкоўныя прыналежнасці і чапляўся да мінакоў, сцвярджаючы, што ён прарок. Гаспадара затрымалі і адправілі ў псіхіятрычную клініку.

Амаль адразу пасля затрымання гаспадара ката неабыякавыя мінакі выклікалі паліцыю. Аднак паліцыянты не маглі адкрыць іншамарку без згоды ўладальніка.

Праз некалькі дзён каля машыны сабраліся людзі, гатовыя забраць ката, нават калі прыйдзецца пашкодзіць пазадарожнік. Гэтым разам паліцыянты змаглі адкрыць Mitsubishi дротам. Жывёліну пасля таго даставілі ў ветэрынарную клініку, а аўтамабіль — апячаталі.

Пасля таго ката забрала сабе маскоўская пракуратура. Там запэўнілі, што ветэрынары пасля агляду прыйшлі да высновы, што з жывёлінай усё добра.

Чытайце таксама:

«Яны зусім не асацыяльныя». У катоў налічылі пад 300 «выразаў твару»

Кот кожны дзень прыходзіць у краму і спрабуе купіць за лісце рыбу

У Кітаі выратавалі каля тысячы катоў. Іх хацелі здаць на бойню замест свіней і бараноў

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
0