Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Наймацнейшая армія свету паводле гэтага рэйтынга — расійская, другое месца займаюць ЗША, трэцяе — Кітай, далей ідуць Ізраіль, Паўднёвая Карэя, Украіна, Іран, Вялікабрытанія, Германія, Турцыя і Саудаўская Аравія.

Адразу пасля Саудаўскай Аравіі, на 12-м месцы, размясцілася нібыта беларуская армія. А дзе ж ядзерныя дзяржавы: Францыя, Індыя, Пакістан?

Рэйтынг, апублікаваны ў канале «Невольфович»

Рэйтынг, апублікаваны ў канале «Невольфович»

«Гэты рэйтынг быў сабраны шляхам апытання больш за 17 тысяч чалавек з розных куткоў свету, і, хоць яго падрыхтоўка не вялася вайсковымі экспертамі, ён усё ж наводзіць на пэўныя думкі», — трыумфальна канстатуе «Невольфович». Маўляў, такая высокая ацэнка сведчыць пра поўны правал заходняй інфармацыйнай палітыкі. 

Насамрэч гэты рэйтынг адлюстроўвае не нейкую аб'ектыўную сітуацыю, а хутчэй толькі стэрэатыпы, якія складваюцца пра тую ці іншую краіну ў вачах грамадзян. Самі яго арганізатары пішуць, што апыталі 17 195 чалавек з 36 краін свету — Амерыкі, Афрыкі, Азіі, Еўропы і Блізкага Усходу. З гэтых рэспандэнтаў 8 267 належалі ўмоўна да інфармаванай эліты, 4 622 былі людзьмі, якія прымаюць бізнэс-рашэнні, а 7 402 лічыліся шырокай грамадскасцю, «простымі людзьмі». 

Тое, што Беларусь у выніковым рэйтынгу па пытанні арміі заняла такую высокую пазіцыю, сведчыць толькі пра тое, што яна іншаземцамі ўспрымаецца як надзвычай мілітарызаваная краіна, каб ацаніць жа рэальную якасць яе арміі, апытаныя людзі проста не былі кампетэнтныя.

У агульным рэйтынгу ж краін, складзеным на аснове розных паказчыкаў, Беларусь заняла 86 месца з 87, апярэдзіўшы Іран і саступаючы М’янме (80 месца), Лівану (85 месца) ды Гане (73 месца).

Чытайце таксама:

Хто такі генерал Муравейка, які хоча прарубіць калідор да мора «сілай зброі»

Ці ёсць у беларускіх генералаў план на выпадак нападу Расіі на Беларусь

Сахашчык — пра Залужнага, Хрэніна, Пракоп’ева і пра тое, як ледзь не загінуў пад «Іскандэрам». Новы «Ток»

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
82
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3