«Пацярпелы» баец роты ганаровай варты не разгубіўся і, як таго патрабуе рытуал, аддаў каманду сцягавай групе і адвёў яе страявым крокам. Прычым калі сам гэты вайсковец захоўваў поўны спакой, то ягоны калега, які ішоў ззаду, не змог стрымаць усмешкі.

Сам чэшскі лідар пасля напісаў у сваіх сацсетках, што ён не збіраўся «ўразнастайваць стандартную вайсковую працэдуру новым элементам», а проста недаацаніў вагу дрэўка. Таксама ён папрасіў прабачэння перад вайскоўцам.

Чытайце таксама:

У Чэхіі ў рамках праекта One Man Show з верталёта скінулі мільён даляраў 

У Чэхіі затрымалі беларуса, які перавозіў у цеснай машыне 33 мігранты

Дзяўчынцы ў чэшскай школе плюнулі ў твар, бо яна ўкраінка. Прэзідэнт Чэхіі сустрэўся з ёй, каб падтрымаць

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3