VW Crafter. Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

VW Crafter. Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

Аўтамабіль у аўторак быў спынены для праверкі на дарозе за 145 кіламетраў ад Прагі. Замест тавараў там знайшлі велізарную колькасць мігрантаў.

Усе яны былі затрыманыя паліцыяй і дастаўленыя ў дэпартамент паліцыі ў Іглаве.

«Паколькі ў гэтых асоб не было ніякіх дакументаў, якія давалі б ім права заставацца ў Чэхіі, пасля правядзення неабходных дзеянняў па ідэнтыфікацыі асобы яны атрымалі загады аб выездзе, якія абавязваюць іх пакінуць Чэшскую Рэспубліку на працягу сямі дзён», — сказала прадстаўнік паліцыі.

Адзіным чалавекам, якога не адпусцілі, быў кіроўца-беларус. Яго даставілі ў паліцэйскі ўчастак, дзе яму было выстаўлена абвінавачванне ў злачынстве па арганізацыі і незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

З-за вялікай колькасці людзей, якім было цесна ў літаральна нечалавечых умовах у грузавым адсеку, ягоныя дзеянні будуць ацэненыя стражэй. Беларусу пагражае да васьмі гадоў зняволення.

Клас
16
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3