Агнэ Білатайце. Фота: інстаграм міністаркі

Агнэ Білатайце. Фота: інстаграм міністаркі

Плануецца арганізаваць рэгіянальныя вучэнні, падчас якіх будуць правераныя ўзгодненыя алгарытмы пры закрыцці межаў з Беларуссю, паведаміла літоўскі міністр унутраных спраў Агнэ Білатайце, піша LRT.

«Гэтыя крытэрыі ўжо распрацаваныя, мы пацвердзілі, што нават плануем правесці пэўныя вучэнні нашых устаноў», — сказала міністарка ў пятніцу пасля сустрэчы ў Вільні з прадстаўнікамі МУС Латвіі, Эстоніі, Украіны, Фінляндыі, Польшчы і Нарвегіі.

«Сёння абмяркоўваўся больш агульны кантэкст магчымых сітуацый, і сёння мы сапраўды пацвердзілі, што той фармат, які быў у Варшаве, і нашы сумесныя дзеянні — гэта вельмі сур'ёзны сігнал, перш за ўсё для Беларусі, і яны гэта сапраўды адчулі, што мы насамрэч вельмі сур'ёзна гатовыя дзейнічаць разам, скаардынавана», — сказала Білатайце.

Паводле яе слоў, будзе праверана, «як гэты алгарытм можа працаваць падчас такіх рэгіянальных вучэнняў».

«Гэтыя рэчы прадугледжаныя, і мы плануем гэта зрабіць», — сказала яна.

У канцы жніўня міністры ўнутраных спраў Літвы, Латвіі і Польшчы дамовіліся, што межы з Беларуссю могуць быць зачыненыя ў выпадку ўзброенага інцыдэнту, пры прарыве нелегальных мігрантаў.

Таксама было ўзгоднена, што пры наяўнасці аднаго з гэтых крытэрыяў будзе ажыццяўляцца аператыўны абмен інфармацыяй, перш за ўсё на ўзроўні службаў, затым рашэнне будзе прынята на міжурадавым узроўні.

Бакі таксама дамовіліся ўвесці такія крытэрыі рэагавання на магчымыя пагрозы на мяжы.

«Мы імкнёмся мець такія крытэрыі, якія былі б аналагічныя, і мы ўзгоднім і будзем іх узгадняць, але ў сённяшнім парадку дня не было спецыяльнага пытання для падрабязнага абмеркавання саміх крытэрыяў. Мы маем намер зрабіць гэта на тэхнічным узроўні», — сказала міністр у пятніцу.

Літва ўжо закрыла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра нелегальных мігрантаў: Мы нікога тут лавіць не будзем

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'еркай Літвы

Лукашэнка намякнуў, што гатовы гаварыць з палякамі

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
2