Інгрыда Шыманіце і Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-службы Офіса Ціханоўскай

Інгрыда Шыманіце і Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-службы Офіса Ціханоўскай

Акрамя таго, Ціханоўская і прэм’ерка Літвы абмеркавалі недапушчальнасць змякчэння санкцый супраць калійных угнаенняў, а таксама іншых дзяржаўных прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць рэпрэсіўны рэжым дыктатара Лукашэнкі. Ціханоўская адзначыла важнасць закрыцця шчылін у санкцыйным рэжыме і абмежавання транзіту падсанкцыйных тавараў.

У той жа час Святлана Ціханоўская падзякавала Інгрыдзе Шыманіце за неўраўноўванне абмежаванняў супраць беларусаў і расіян, а таксама за рашэнне не закрываць межы для беларусаў. Ціханоўская падкрэсліла важнасць захавання пасажырскага руху. Таксама яна папрасіла Шыманіце падтрымаць Скарынаўскую гімназію і беларускія ініцыятывы ў Літве.

У сваю чаргу, літоўская прэм’ерка выказала падтрымку дэмакратычнай Беларусі і запэўніла, што Літва працягвае і будзе працягваць падтрымліваць Беларусь на міжнароднай арэне. Паводле яе, патрабаванне да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменным: вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных вязняў, правесці свабодныя выбары. 

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Еўракамісіі: Мы будзем стаяць на вашым баку столькі, колькі вы будзеце весці барацьбу за свабоду Беларусі

Дзяржаўныя медыя пачалі разганяць фэйк пра Ціханоўскую, «якая заклікае забіваць палесцінскіх дзяцей»

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Кішынёве з прэзідэнтам Малдовы

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2