Выява: vecteezy

Выява: vecteezy

Аднойчы стваральнікі кантэнту ў YouTube змогуць запампоўваць музыку, якая гучыць так, быццам яе сапраўды спявалі вядомыя музыкі. Як паведамляюць Billboard і Bloomberg, платформа відэахостынгу распрацоўвае інструмент штучнага інтэлекту, які можа імітаваць голас выканаўцаў.

Кампанія нібыта спадзявалася паказаць гэтую функцыю падчас мерапрыемства «Made On YouTube» у верасні, дзе былі прэзентаваныя іншыя прылады для стваральнікаў на базе ШІ, уключаючы генератыўны зялёны экран. Аднак план не рэалізаваўся, верагодна, таму, што перамовы з гуказапісвальнымі кампаніямі патрабуюць часу, тлумачыць Engaget. Урэшце, тэхналогія новая, і ёсць шмат пытанняў (у першую чаргу, відаць, юрыдычных), на якія перад запускам трэба спачатку адказаць.

У Billboard кажуць, што адна з ключавых праблем, якую ўсё яшчэ вырашаюць у YouTube, — гэта тое, як будзе працаваць манетызацыя. Ці будуць артысты атрымліваць грошы непасрэдна за музыку, якую YouTube будзе «скормліваць» для навучання сваёй мадэлі штучнага інтэлекту; або толькі за канчатковы прадукт, зроблены з дапамогай ШІ? Акрамя таго, як аўтары песень (а не толькі артысты) будуць атрымліваць кампенсацыю за тое, што іх музыка будзе выкарыстоўвацца для навучання ШІ? 

Як паведамляецца, у гуказапісвальных кампаній па-ранейшаму застаюцца пытанні аб тым, як менавіта навучаецца мадэль штучнага інтэлекту, а таксама аб тым, як будзе забяспечвацца права артыстаў далучыцца ці адмовіцца ад удзелу ў падобных адносінах. У выпадку, калі такі інструмент усё ж з'явіцца, YouTube мае намер спачатку правесці бэта-тэставанне, даўшы абранай групе кантэнт-мэйкераў доступ да галасоў выканаўцаў, якія дадуць згоду.

Паводле крыніц, нягледзячы на ​​тое, што перамовы займаюць час, гуказапісвальныя кампаніі ў цэлым успрымаюць ідэю YouTube з выкарыстаннем змадэляваных галасоў у музыцы як непазбежнасць — таму гульцы музычнай індустрыі занепакоеныя тым, што застануцца ззаду, калі будуць супраціўляцца ліцэнзійным угодам, падобным да таго, што прапануе YouTube. 

Аднак, як адзначае Bloomberg, YouTube ідзе складаным шляхам і, магчыма, яму прыйдзецца падрыхтавацца да юрыдычных праблем у пошуках выкарыстання генератыўнага штучнага інтэлекту ў музыцы. Напрыклад, нядаўна група аўтараў — у тым ліку знакамітыя пісьменнікі Джон Грышам і Джордж Р. Р. Марцін — падала ў суд на OpenAI за нібыта выкарыстанне іх раманаў для навучання сваёй вялікай моўнай мадэлі.

Чытайце таксама:

Google адкрывае для падлеткаў пошук на аснове штучнага інтэлекту

Рэдагаванне выяў з дапамогай генератыўнага ШІ прыходзіць у Instagram

Google эксперыментуе са створаным штучным інтэлектам фонам у Meet

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1