Жанчыны праходзяць міма прапагандысцкага плаката, які рэкламуе службу па кантракце ў расійскай арміі. Фота: Getty Images

Жанчыны праходзяць міма прапагандысцкага плаката, які рэкламуе службу па кантракце ў расійскай арміі. Фота: Getty Images

Суразмоўцы ўдакладнілі, што раней такіх рэкамендацый не было — і некаторыя праўладныя СМІ з задавальненнем публікавалі падобныя навіны. «Крымінал заўсёды дае добры трафік, а згадка пра СВА ў загалоўку падагравае аўдыторыю, робіць навіну больш клікабельнай», — патлумачыла адна з крыніц.

Напрыклад, у сярэдзіне кастрычніка «Лента.ру» паведамляла аб тым, што «былы вагнеравец вярнуўся з СВА і зарэзаў бабулю-інваліда з-за грошай».

Падобныя публікацыі таксама рэгулярна зʼяўляліся ў праўладных тэлеграм-каналах і рэгіянальных СМІ, падкантрольных мясцовым адміністрацыям.

Суразмоўца «Медузы», блізкі да АП, растлумачыў, што абмежаванні на такія навіны «наспелі, каб расейцы не лічылі байцоў патэнцыйнымі злачынцамі, не баяліся іх вяртання».

Ён таксама адзначыў, што па-сапраўднаму «патрыятычныя журналісты» і да рэкамендацый Крамля разумелі недарэчнасць такіх публікацый. Так, на сайтах папулярных таблоідаў «Камсамольская праўда» і «Маскоўскі камсамолец» няма навін аб злачынствах, учыненых удзельнікамі вайны. Затое можна знайсці нямала станоўчых тэкстаў аб іх. Напрыклад, «КП» распавядала, як «баец СВА» нечакана прыйшоў у школу да сваёй дачкі і падарыў ёй кветкі, а іншы вайсковец вярнуўся з Украіны «з букетамі для жонкі і маці».

Крыніца «Медузы», блізкая да адміністрацыі прэзідэнта, падкрэсліла: «Ёсць жаданне паказаць, што з фронту вяртаюцца рэальна ветлівыя, чулыя і клапатлівыя людзі».

Чытайце таксама:

Зяленскі папрасіў украінскіх журналістаў не пісаць пра карупцыю ў войску «да перамогі»

Прапагандысты раскрылі яшчэ адну тугу эмігранта — па гаспадарчым мыле

Галоўрэд СБ: Калі вы пачулі словы «правы чалавека», ведайце, гэты чалавек — вораг нашай краіны

«Пакуль арабы рэжуць галовы яўрэям, добрыя рускія ставяцца да хахлоў занадта гуманна». Новы наратыў прапаганды

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3