Фота: ГУР МА Украіны

Фота: ГУР МА Украіны

Пра гэта на канферэнцыі National Media Talk 2023, якая праходзіла ў Кіеве, расказала галоўная рэдактарка ​​ZN.UA Юлія Маставая, піша NV.

Яна назвала той выпадак «маленькай гісторыяй, дзе ў кроплі вады адлюстроўваецца свет».

Пра сустрэчу Зяленскага з журналістамі ў рэжыме «без запісу» Маставой распавялі калегі, бо саму яе не запрасілі. Кіраўнік Украіны прасіў прэсу не пісаць аб карупцыі.

«У плане карупцыі мы б прынялі гэтыя ўмовы, калі б прэзідэнт сказаў: «Я не хачу, каб гэтая з'ява раз'ядала нашы тылы, адбівалася на магчымасцях фронту. І таму, вось чалавек — Андрэй Барысавіч [Ярмак — кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны], іншыя людзі, хто заўгодна. Вось ягоны тэлефон. Калі ў вас ёсць аргументаваныя трэкі, факты, прыйдзіце, калі ласка, дадайце іх гэтаму чалавеку, ён адразу возьме трубку. І дайце нам тыдзень на рэагаванне. Калі за тыдзень рэагавання не будзе, друкуйце, паказвайце, пішыце. Але дайце нам шанец выправіцца», — сказала Маставая.

Аднак такой прапановы ад Зяленскага не прагучала, канстатавала яна.

«Ён сказаў: маўчыце да перамогі. Калі будзем маўчаць, ніякай перамогі не будзе», — лічыць галоўная рэдактарка ​​ZN.UA.

Пасля яшчэ аднаго карупцыйнага скандалу, звязанага з закупкай зімовага адзення для вайскоўцаў, 4 верасня міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў напісаў заяву аб адстаўцы, на наступны дзень Вярхоўная Рада яго звольніла.

Клас
6
Панылы сорам
45
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
7