Фота: Sotheby’s

Фота: Sotheby’s

Тры работы мастака, які родам з Віцебска, будуць прадаваць і на наступны дзень, 14 лістапада, на дзённым аўкцыёне. Сярод гэтых карцін — La Fête au cirque («Свята ў цырку»). У 2017 годзе работа La Grand cirque («Вялікі цырк») з серыі карцін мастака, прысвечаных цырку, пайшла з малатка за 16 млн даляраў.

На сайце аўкцыённага дома Christie's з 11 па 24 кастрычніка праходзяць таргі сучаснага мастацтва — там прадстаўлена 12 работ мастака. Самая дарагая з іх — L'arlequin («Арлекін»). Аўкцыённы дом ацаніў яе ў 300—500 тысяч еўра.

L'arlequin («Арлекін»). Фота: Christie's

L'arlequin («Арлекін»). Фота: Christie's

У гэтым жа аўкцыённым доме з 17 па 30 кастрычніка праходзіць анлайн-аўкцыён творчасці Марка Шагала — там упершыню прадстаўлена 78 гравюр мастака, зробленых на працягу 60 гадоў. Аўкцыённы дом паведамляе, што яны, «на дзіва, у добрым стане».

Найдаражэй за ўсе ацэнена кніга Homère L'odyssée («Адысея» Гамера) з ілюстрацыямі мастака. Аўкцыённы дом Christie's ацаніў яе ў 50—70 тысяч даляраў.

Homère L'odyssée («Адысея» Гамера) з ілюстрацыямі мастака. Фота: Christie's

Homère L'odyssée («Адысея» Гамера) з ілюстрацыямі мастака. Фота: Christie's

Чытайце таксама:

Дзве карціны Шагала паспяхова прадалі на Sotheby's, а Суцін да таргоў не дайшоў

Беларускі мастак Андрэй Бусел стварыў мурал на плошчы Хаіма Суціна ў французскім Шампіньі-сюр-Вёд

У Парыжы з аўкцыёну прададуць карціны Шагала і Суціна

Карціну Марка Шагала выставілі на аўкцыён у Празе. Стартавая цана немалая

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1