Мурал на плошчы Хаіма Суціна ў Шампіньі-сюр-Вёд. Фота: Michel-Marcel Lebrun-Franzaroli, facebook.com

Мурал на плошчы Хаіма Суціна ў Шампіньі-сюр-Вёд. Фота: Michel-Marcel Lebrun-Franzaroli, facebook.com

Беларусы правялі некалькі цікавых імпрэз для мясцовых дзяцей і дарослых, запісалі шматгадзіннае відэа, неабходнае для будучага фільма пра знакамітага мастака, народжанага ў Беларусі, і пакінулі мурал на плошчы Суціна.

Яго аўтарам з’яўляецца Андрэй Бусел, беларускі стрыт-арт мастак. Асновай для яго твора стаў фотапартрэт Хаіма Суціна 1927 года.

У Шампіньі-сюр-Вёд Хаім Суцін хаваўся ад нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. Адтуль яго, цяжка хворага, перавезлі ў Парыж, дзе яму зрабілі аперацыю з-за прабадзення язвы страўніка. Але было позна: праз два дні — 9 жніўня 1943 года — ён памёр. Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

Галоўная цэнтральная плошча Шампіньі-сюр-Вёд носіць імя Хаіма Суціна, таксама ў яго гонар названая алея.

Чытайце таксама:

У Парыжы з аўкцыёну прададуць карціны Шагала і Суціна

Шагал, Суцін, Бакст… Што зрабіць, каб свет пачаў іх лічыць выхадцамі з Беларусі? 

«Вясковы ідыёт». У ЗША выйшла кніга пра Хаіма Суціна

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2