Баланс катоў у Мінску. Фота: «Наша Ніва»

Баланс катоў у Мінску. Фота: «Наша Ніва»

У аўторак у многіх раёнах пройдуць дажджы. У начны і ранішні час па захадзе краіны на большай частцы, а на астатняй тэрыторыі месцамі будзе згушчацца туман. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Ноччу +2..+8°С, максімальная тэмпература днём ад +5°С на паўночным усходзе да +14°С на паўднёвым захадзе краіны. У Мінску +8..10°С, дождж.

У сераду днём з тэрыторыі Польшчы чакаецца перамяшчэнне сістэмы атмасферных франтоў. Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, па паўночным усходзе магчымы мокры снег). Ноччу ад -1°С на поўначы да +9°С на паўднёвым захадзе, максімальная тэмпература днём +3..+10°С, на поўдні краіны да +12°С. У Мінску +8°С, дождж.

У чацвер таксама дажджы і мокры снег. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу ад -3°С на поўначы да +8°С на паўднёвым захадзе, максімальная тэмпература днём +1..+8, на поўдні да +12°С. У Мінску ўсяго +2°С.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0