У будучыні мінскае «Дынама» і гродзенскі «Нёман», якія сёлета разыгрываюць залатыя медалі, будуць гуляць у расійскай прэм'ер-лізе? Фота: ФК «Дынама» Мінск.

У будучыні мінскае «Дынама» і гродзенскі «Нёман», якія сёлета разыгрываюць залатыя медалі, будуць гуляць у расійскай прэм'ер-лізе? Фота: ФК «Дынама» Мінск.

Міністр спорту Расіі Алег Матыцын выказаўся пра магчымае ўключэнне футбольных клубаў Беларусі ў чэмпіянат Расіі па футболе, паведамляе Championat.com.

«Мы зараз чакаем прапаноў ад Беларусі па клубах. Пасля яго атрымання будзем абмяркоўваць гэтае пытанне з Расійскім футбольным саюзам. Гэта стратэгічныя ініцыятывы, якія павінны быць зацверджаны старшынямі ўрадаў. Пасля гэтага яны павінны быць ухваленыя як адзіны план у рамках Саюзнай дзяржавы. Думаю, ухваляць. Беларускі бок зараз прапрацоўвае спіс каманд, якія могуць быць уключаны ў чэмпіянат Расіі. Ёсць вельмі шмат тэхнічных пытанняў — напрыклад, ці трэба аўтаматычна браніраваць месца для беларускай каманды. Не ўпэўнены, што мы паспеем прапрацаваць усё да наступнага сезона», — сказаў Матыцын.

Ганаровы прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза заявіў, што ў магчымым уключэнні беларускіх клубаў у Расійскую прэм'ер‑лігу (РПЛ) няма ніякага спартыўнага сэнсу.

«У гэтым няма ніякага спартыўнага сэнсу, нічога не дасць расійскаму футболу. У спартыўна-палітычным, магчыма, мае значэнне. Магчыма, пойдуць нейкія новыя інвестыцыі ад рэкламы. Рашэнне павінны прымаць дзве федэрацыі, калісьці наша адхіленне скончыцца.

Калі будзе сумесны чэмпіянат — узнікнуць праблемы. Ёсць пэўны рэгламент допуску да клубных спаборніцтваў, там выразна прапісана, што каманды, якія прадстаўляюць нацыянальныя асацыяцыі, павінны належаць краіне і многія іншыя дробязі», — сказаў Каласкоў на «Матч ТБ».

***

Чэмпіянат Расіі па футболе разыгрываецца па сістэме восень — вясна, тады як чэмпіянат Беларусі з-за кліматычных асаблівасцяў пачынаецца ў лепшым выпадку ў канцы сакавіка.

Апроч таго, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну на расійскі футбол накладзены міжнародны бан.

Зборныя пазбавілі ўдзел у адборачных турнірах, а клубы выкінулі з еўракубкаў. Зборная Расіі вымушана задавольвацца таварыскімі матчамі з зусім не топавымі зборнымі з Азіі і Афрыкі, робячы выгляд, што гэта вельмі цікава.

Беларускі футбол абышоўся малой крывёй. Матчы зборнай і клубаў у еўракубках праводзяцца на нейтральным полі.

Чытайце таксама:

«Тонус — ён жа і ў мазгах таксама». Паглядзіце, як выглядае 67-гадовы экс-футбаліст Людас Румбуціс

У Швецыі бясследна знік 20-гадовы гулец «Мілана»

«Барселона» згуляе супраць «Рэала» ў форме з лагатыпам Rolling Stones

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
9