«Адбегаць тайм ці два на аматарскім узроўні — чаму б і не? Год таму я так і рабіў, часцяком гуляючы за «Арт-Старс» — каманду, якая складаецца з артыстаў і музыкаў, — на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Не насіўся, вядома, прыняў-аддаў.

У серады хаджу гуляць у міні-футбол, але не заўсёды атрымліваецца. У мяне ж яшчэ хакей тры разы на тыдзень. Ён лягчэйшы ў плане руху, чым футбол. Але там трэба мець моцнае цела. Таму я яшчэ і дома трэніруюся. Брусы, гантэлі…

Унук спытаўся год таму: «Дзядуля, адкуль у цябе гэтыя кубікі?» Ну чаму б і не? Кожны дзень па 10-12 сілавых практыкаванняў. 20-30 раз на брусах хоць зараз адціснуся.

Мне важна адчуваць сябе ў тонусе. Тонус — ён жа і ў мазгах таксама.

А калі ходзіш і бурчыш, як стары дзед, то гэта ўжо ўсё. Прыплылі…

Раней рабіў столькі, колькі трэба, а цяпер столькі, колькі хачу. З узростам трэба мяняць звычкі.

Часам вунь не бяруся за гітару два дні, а часам па 5-6 гадзін з ёй, развучваю новае або ўспамінаю старое», — патлумачыў свой стыль жыцця Румбуціс.

Чытайце таксама: 

Як цяпер выглядае былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі. Заўзятары б'юць трывогу

«Галоўнае — інтэлект» і «лепш быць трэцім, чым другім». Хацкевічу — 50: гутарым пра футбол, жыццё і бульбу

Футбаліст-ветэран аказаўся суровым сцюардам. Два яскравыя эпізоды беларускага чэмпіянату па футболе нечакана зліліся ў адзін

Клас
61
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2