Віктар Бабарыка. Май 2020 года. Фота: сацсеткі

Віктар Бабарыка. Май 2020 года. Фота: сацсеткі

«9 лістапада Віктару Бабарыку споўніцца 60 гадоў. Для фільма мы збіраем гісторыі, уражанні і эмоцыі ад беларусаў і беларусак. Хтосьці сябруе з Віктарам, хтосьці працаваў, а хтосьці ўпершыню пра яго пачуў тры гады таму. Мы ўпэўненыя: вам таксама ёсць што расказаць», — паведамляецца ў тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі. Там жа прапануецца пісаць у бот тэлеграм-канала, калі ёсць ахвота паўдзельнічаць у стварэнні фільма.

Экс-старшыня Белгазпрамбанка і мецэнат Віктар Бабарыка 12 мая 2020 года заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Яго каманда хутка сабрала 440 тысяч подпісаў. 18 чэрвеня 2020 года Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, які ўзначальваў перадвыбарчы штаб, былі затрыманыя, калі везлі подпісы ў ЦВК. 

Праз год, 6 ліпеня 2021 года, Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў калоніі па справе Белгазпрамбанка. Пакаранне ён адбывае ў калоніі ў Наваполацку.

Аднак з 25 красавіка 2023 года пра яго няма ніякіх звестак. Мяркуючы з наяўнай інфармацыі, у ноч на 25 красавіка яго шпіталізавалі ў бальніцу Наваполацка. 12 мая ад праваабаронцаў з’явілася інфармацыя, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пазней — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску.

17 ліпеня сваякі палітыка трапілі на прыём у наваполацкую калонію. Там ім паведамілі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў іх. Яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), куды адпраўляюць за парушэнні на пэўны тэрмін. Сказалі, што яго здароўю нічога не пагражае, але яго самога не паказалі.

Чытайце таксама:

«Белпол»: У Віктара Бабарыкі — збоі ў сэрцы

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам

Бабарыку забываюць — Карбалевіч

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
6