Віктар Бабарыка. Май 2020 года. 18 чэрвеня 2020 года ён быў затрыманы разам з сынам, а праз год асуджаны на 14 гадоў калоніі. Фота: «Наша Ніва»

Віктар Бабарыка. Май 2020 года. 18 чэрвеня 2020 года ён быў затрыманы разам з сынам, а праз год асуджаны на 14 гадоў калоніі. Фота: «Наша Ніва»

«Віктар Бабарыка па-ранейшаму ізаляваны ад іншых зняволеных і ўтрымліваецца адзін у памяшканні камернага тыпу (ПКТ) ВК № 1 у Наваполацку, мае праблемы са здароўем — збоі ў працы сэрца», — паведамляе «Белпол».

Таксама яны зазначаюць, што ў канцы красавіка Віктар Бабарыка быў змешчаны ў бальніцу.

«Сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні былі нанесеныя Віктару Бабарыку прадстаўнікамі карных структур, якія не адносяцца да персаналу калоніі і спецыяльна прыязджалі ў ПК-1 для правядзення «прафілактычнай гутаркі», якая перарасла ў жорсткую акцыю застрашвання», — сцвярджае «Белпол».

Нагадаем, што пра экс-кіраўніка Белгазпрамбанка нічога не вядома амаль паўгода, з 25 красавіка.

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
69